Беларусам дазволяць мяняць правы на расейскія без здачы экзамену ў РФ
17- 26.09.2023, 20:05
- 6,954
Калі?
Беларусы змогуць памяняць пасведчанні кіроўцы на расейскія, не здаючы экзамен, а расейцы – на беларускія. Такія змены плануецца ўкараніць з наступнага года, паведамляе БелТА.
Гэтае пытанне было разгледжанае на паседжанні Камісіі Парламенцкага сходу «саюзу» Беларусі і Расеі датычна заканадаўства і рэгламенту. Паводле словаў старшыні Сталай камісіі Савета рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі ў заканадаўстве і дзяржаўным будаўніцтве Сяргея Сіўца, неабходныя нарматыўна-прававыя дакументы будуць прынятыя абедзвюма краінамі ў першым паўгоддзі 2024 года – а магчыма, і раней.
Былі абмеркаваныя і тэмы, звязаныя са скарачэннем тэрміну аўтаграмадзянскай адказнасці да пяці дзён паводле аналогіі з Расеяй.
– Гэтая праца вядзецца. У найбліжэйшы час мы падыдзем да ўніверсальнага тэрміну страхоўкі для грамадзянаў як Расейскай Федэрацыі, так і Рэспублікі Беларусь, – адзначыў парламентарый.