УСУ маюць поспехі на поўдні ад Бахмута
1- 26.09.2023, 21:01
- 4,042
Украінскія байцы знішчылі варожы комплекс «Крэда-М1».
Украінскія вайскоўцы прадаўжаюць прасоўванне на поўдні ад Бахмута, замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах і знішчаюць варожыя комплексы радыёвыведкі.
Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на кіраўніка прэсслужбы Усходняй групоўкі войскаў УСУ Іллю Евлаша ў эфіры тэлемарафону.
«На паўднёвым флангу мы надалей прадаўжаем наступальную аперацыю, сярод іншага маем поспехі паблізу Зайцава, Клішчыеўкі, Адароўкі і Іваноўскага», – гаворыцца ў паведамленні.
Паводле ягоных словаў, вайскоўцы прадаўжаюць выбіваць ворага, пад шквальным агнём яны трымаюць абарону і замацоўваюцца на дасягнутых рубяжах. У цэлым вораг 580 разоў адкрываў агонь па ўкраінскіх абаронцах на гэтым кірунку, чатыры разы выкарыстаў авіяцыю, адбылося 12 баявых сутыкненняў.