Украінскія байцы дронам знішчылі найноўшы расейскі танк Т-72Б3М на Луганшчыне
2- 26.09.2023, 21:36
- 5,990
Відэафакт.
Каля населенага пункта Краснапапоўка ў Луганскай вобласці нашы ваяры ўкраінскім дронам падбілі расейскі танк Т-72Б3М узору 2022 года. Тэхніка атрымала ўдар ва ўразлівае месца паміж корпусам і вежай, у выніку чаго танк выгараў дашчэнту.
Як паведамляе Цензор.НЕТ.
Гэтыя машыны распрацаваныя як больш масавая і эканамічная альтэрнатыва асноўнаму танку Т-90А. Цікава, што менавіта Т-72 узначальваюць спіс стратаў войска РФ сярод танкаў з пачатку поўнамаштабнага ўварвання акупантаў. Таксама характэрна, што за гэты верасень 23% стратаў прыпадаюць на новыя непераможныя Т-90.