Што будзе з бязмытнымі лімітамі на тавары з-за мяжы
2- 26.09.2023, 21:47
- 7,870
Змяненні набудуць моц 1 кастрычніка.
З 1 кастрычніка ў Беларусі не будуць змяншаць ліміты на тавары з-за мяжы, паведамілі ў Мінэканомікі. Такая пастанова прынятая на ўзроўні Еўразійскага эканамічнага звязу.
Цяпер у Беларусі нормы ўвозу тавараў для асабістага карыстання, што ўвозяцца наземным транспартам, вызначаныя памерам, эквівалентным 1000 еўраў, а вагой не больш за 31 кілаграм. Бязмытныя нормы пасылак з-за мяжы – 1000 еўраў і 31 кілаграм на адну бандэроль. Гэтыя ліміты прынятыя на ўзроўні ЕАЭС з красавіка 2022 года.
Цяпер чарговы раз прынятая пастанова падоўжыць дзеянне гэтых нормаў.