Над урадавым аэрадромам пад Масквой пасля выбуху падняўся вогненны грыб
17- 27.09.2023, 7:34
- 37,146
Там знаходзяцца самалёты «суднага дня».
У расейскім горадзе Шчолкава ў Маскоўскай вобласці ўночы 27 верасня, раздаўся магутны выбух. На месцы магчымага прылёту бачны дым.
Пра гэта паведамілі расейскія прапагандысцкія каналы ў Telegram. Як сцвярджаюць у сетцы, пажар пачаўся ў раёне ваеннага аэрадрома «Чкалаўскі», піша obozrevatel.com.

Як вядома, 18 верасня ў раёне «Чкалаўскага» дыверсанты спалілі два самалёты АН-148 і Іл-20, а таксама верталёт Мі-28Н. Як паведамілі ў ГУР МА Украіны, гэты аэрадром акупантаў старанна ахоўваецца, але невядомыя змаглі закласці выбухоўку і падарваць тры паветраныя судны.

Аэрадром «Чкалаўскі» размешчаны за 14 км ад трэцяй колавай дарогі вакол Масквы і за 30 км ад Крамля. На ім таксама базуюцца ўрадавыя судны, якія называюць «самалётамі суднага дня».

Улады краіны-агрэсаркі пакуль не каментавалі пажар і выбух у Шчолкаве.