14 студзеня 2026, Серада, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Баец ГУВ: Баязлівасць злосна пакпіла з расейскага маёра Томава

1
Баец ГУВ: Баязлівасць злосна пакпіла з расейскага маёра Томава

Украінскія спецвайскоўцы расказалі, як узялі ў палон групу Томава каля Казацкіх Лагераў.

Спецвайскоўцы з ГУВ МА Украіны расказалі, як ім выпала ўзяць у палон групу маёра Томава ля Казацкіх Лагераў на Херсоншчыне.

Мэдыі ўжо не раз пісалі аб тым, як у свой час украінскія вайскоўцы здолелі ўзяць у палон каштоўнае папаўненне для абменнага фонду — маёра Томава, камандзіра батальёна выведкі УС РФ.

Як выявілася, украінскія выведнікі пайшлі на хітрыкі, каб падмануць супраціўніка.

Пра гэта ў інтэрв'ю «Украінскай праўдзе» расказаў баец Любамір з аддзела спецыяльнага прызначэння «Любарт».

Украінскія спецслужбы спецыяльна знялі відэа, на якім Томаў нібыта дапытвае палонных украінскіх выведнікаў.

Праз пэўны час у Сеціве ўжо соўгаўся ролік іншага зместу, на якім ужо палонны Томаў апавядае і паказвае на карце месца размяшчэння і дыслакацыі акупантаў на левым беразе Херсоншчыны.

Як выявілася, Томава ўзялі на зыхер.

Дагэтуль спецаддзел "Шаман" разбіў не адну групу УС РФ ля Казацкіх Лагераў.

Маёр Томаў спалохаўся такіх навін і стаў рапартаваць наверх, што сітуацыя пад ягоным поўным кантролем.

Толькі спагадзя маёр адправіў групу выведнікаў на месца, каб высветліць сітуацыю. Калі яны не вярнуліся з задання, то на выведку адправіўся сам Томаў.

Яго чакаў лёс папярэдніх выведнікаў з УС РФ. Пасля маёр выдаў каштоўную інфармацыю аб месцы размяшчэння сіл УС РФ на левым беразе Херсоншчыны.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках