Пяскоў зладзіў гістэрыку праз прыбыццё танкаў Abrams ва Украіну
15- 27.09.2023, 9:41
- 13,104
Крэмль устурбаваны сур'ёзнай зброяй.
25 верасня стала вядома, што першыя танкі Abrams ужо прыбылі ва Украіну са ЗША. Гэтую навіну ў Крамлі ўспрынялі не без эмоцый.
Сёння падчас размовы з журналістамі прэсавы сакратар расейскага прэзідэнта Уладзіміра Пуціна Дзмітрый Пяскоў паспяшаўся запэўніць, што гэтая і іншыя пастаўкі зброі Кіеву "ніякім чынам не могуць паўплываць на сутнасць спецыяльнай вайсковай аперацыі, на яе вынік", піша "Коммерсант".
Прэсавы сакратар дадаў, што баявыя танкі ЗША Abrams — "сур'ёзная зброя".