Зваршчык з Сянна правёў «пікет» проста ў будынку райаддзела міліцыі
5- 27.09.2023, 10:07
- 7,320
Мужчыну аштрафавалі.
Зваршчыку з Сянна Вячаславу Яхнавецкаму далі вялікі штраф за вокладку пашпарта з «Пагоняй», якую ўбачыла «нявызначанае кола асобаў» у будынку мясцовага РАУС. Пра гэта гаворыцца ў пастанове суда, якая была апублікаваная ў банку судовых пастаноў. Увагу на дакумент звярнуў тэлеграм-канал «Віцебск, я гуляю».
Як пазначана ў пратаколе, Вячаслаў Яхнавецкі «ажыццявіў пікетаванне без адпаведнага дазволу мясцовых выканаўчых органаў» проста ў будынку райаддзела міліцыі. Так кваліфікаваў участковы наяўнасць у мужчыны вокладкі пашпарта з «Пагоняй», якую ён «дэманстраваў нявызначанаму колу асоб» у РАУС.
За гэта новая старшыня мясцовага суда Натальля Барысавец аштрафавала мужчыну на 2 220 руб.
Вячаслаў віны не прызнаў.