14 студзеня 2026, Серада, 8:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Генерал СВР: Двайніку далі зразумець, што Пуціну засталося нядоўга

13
Генерал СВР: Двайніку далі зразумець, што Пуціну засталося нядоўга

Кіраўнік РФ скасаваў некалькі важных мерапрыемстваў.

Чалавек падобны да прэзідэнта Расеі Уладзіміра Пуціна сустрэўся з рэктарам Акадэміі народнай гаспадаркі і дзяржаўнай службы пры Прэзідэнце Аляксеем Камісаравым, паведамляе блізкі да расейскіх сілавікоў тэлеграм-канал "Генерал СВР":

- Двайнік быў задуменны і невясёлы, нават распытваючы пра мабілізацыю навуковага патэнцыялу ён не жартаваў, а выглядаў разгубленым. Стан дублёра можна зразумець, зараз вызначаецца ягоны лёс.

Стан здароўя Пуціна пагаршаецца, двайнік пра гэта выдатна ведае, у апошні час ён увесь час, практычна на ўсіх мерапрыемствах і сустрэчах падмяняе прэзідэнта.

І, вядома дублеру трэба паведамляць пра найбліжэйшыя планы. Учора двайніку далі зразумець, што Пуціну засталося нядоўга, вось толькі на ягонае пытанне, што будзе далей, дублёру адказаць не змаглі.

Гэта і стала прычынай задуменнага стану чалавека падобнага да прэзідэнта. Ёсць вялікая імавернасць, што двайнікоў будуць нейкі час выкарыстоўваць і пасля смерці Пуціна, але як доўга і з якім фіналам на сённяшні дзень дакладна сказаць не можа ніхто.

Асяроддзе прэзідэнта РФ занята надзённымі справамі і падрыхтоўкай да віншавання Пуціна з яго апошнім днём нараджэння, але планы, што будзе пасля, практычна не абмяркоўваюцца.

Пакуль Пуцін жывы і не адхілены ад улады, двайнік гарантавана неабходны, але пасля смерці прэзідэнта ёсць шанец на тое, што становішча дублёра можа рэзка змяніцца з сумным для яго канцом.

Прэзідэнт учора адчуваў сябе настолькі дрэнна, што адмовіўся ад тэлефоннай размовы з прэзідэнтам Ірана Эбрахімам Раісі, і зноў прыйшлося далучаць двайніка.

Пуцін учора адмовіўся і ад удзелу ў закрытых нарадах у рэжыме відэасувязі, і ад размоў з блізкімі.

Кампанію прэзідэнту некалькі разоў на працягу дня склалі лекары, якія кантралююць ягоны стан і дапамагаюць пры патрэбе.

Апошняя восень прэзідэнта можа стаць пачаткам вялікага палітычнага крызісу ці пачаткам вялікіх перамен.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках