Легендарны рэжысёр паставіў на месца Міхалкова, Лепса і Ахлабысціна
9- 27.09.2023, 10:32
- 19,408
Юрый Мамін расказаў, што іх чакае.
Легендарны рэжысёр Юрый Мамін, вядомы з фільмаў «Акно ў Парыж», «Бакенбарды», «Не думай пра белых малпаў», вымавіў моцныя словы, выказваючыся пра Грыгорыя Лепса, Дзмітрыя Дзюжава, Івана Ахлабысціна ды іншых вядомых асоб, якія пайшлі паслугоўваць рэжыму Пуціна і падтрымалі жорсткую вайну ва Украіне, паведамляе Диалог.UA.
«Зразумець іхнія матывы, з якіх яны працуюць на ўладу, гэта не значыць дараваць ім... спеваковым, лепсам, дзюжавым, ахлабысціным... Яны ўсе ваенныя злачынцы, толькі яшчэ больш брыдкія, чым іхнія натхняльнікі, бо яны выкарыстоўваюць сімпатыі сваіх гледачоў, якія палюбілі іхніх герояў, штурхаюць іх на злачынствы: бамбаваць украінскія гарады, забіваць украінцаў... Усе яны павінны панесці пакаранне!» — сказаў Юры Мамін.
Але за самых галоўных злачынцаў Мамін уважае менавіта рэжысёраў, бо гэтыя людзі маюць нават большы аўтарытэт і ўплыў, чым акторы.
Асабліва ён вылучыў Нікіту Міхалкова, які выконвае функцыі публічнага ваеннага прапагандыста: «Міхалкоў — галоўны злачынец, сябар прэзідэнта Пуціна. У былыя часы ён меўся б боўтацца пасля Нюрнбержскага працэсу ў пятлі разам са сваім кумірам!».
Дарэчы, некалькі гадоў таму Мамін эміграваў з Расеі ў ЗША. Як тлумачыў рэжысёр, у пуцінскай РФ яму стала "цяжка дыхаць".