Лукашысты зладзілі хапун у Ваўкавыскім раёне
8- 27.09.2023, 10:57
- 9,750
Затрыманыя мінімум чатыры чалавекі.
Карнікі зладзілі хапун у Ваўкавыскім раёне. Справаздачу аб рэйдзе апублікаваў 27 верасня набліжаны да ГУБАЗіК тэлеграм-канал.
Мяркуючы з апублікаванага «пакаяннага» відэа, затрыманыя мінімум чатыры чалавекі: трое мужчын і жанчына. Людзей хапалі каля брам прадпрыемстваў, на якіх яны працавалі, а таксама на месцы жыхарства.
На камеру іх прымусілі прызнацца ў распаўсюджванні "экстрэмісцкіх" матэрыялаў.