Прэзідэнт Польшчы прыехаў да мяжы з Беларуссю і Украінай
- 27.09.2023, 14:38
- 5,028
Мяжы трох дзяржаў сыходзяцца каля мястэчка Улодава ў Люблінскім ваяводстве.
26 верасня прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда прыехаў на стык меж Польшчы, Беларусі і Украіны. Пра гэта ў Twitter паведаміла прэзідэнцкая канцылярыя.
Разам з ім польскіх вайскоўцаў наведалі міністр унутраных спраў Марыюш Камінскі і кіраўнік Бюро нацыянальнай бяспекі Яцэк Сявера.
Мяжы трох дзяржаў сыходзяцца каля мястэчка Улодава ў Люблінскім ваяводстве.
Prezydent @AndrzejDuda, Minister @MSWiA_GOV_PL @Kaminski_M_ oraz Szef @BBN_PL @JacekSiewiera zapoznali się z informacją na temat obecnej sytuacji na granicach z Ukrainą oraz Białorusią. pic.twitter.com/mKseCl71uA
— Kancelaria Prezydenta (@prezydentpl) September 26, 2023