СМІ: Ад Пуціна сістэмна хаваюць рэальную сітуацыю на фронце
4- 27.09.2023, 15:43
- 6,530
Дрэнныя навіны кіраўніку Крамля не прыносяць.
Выведвальныя звесткі ўкраінскіх спецслужбаў паказваюць на тое, што падначаленыя баяцца паведамляць гаспадару Крамля дрэнныя навіны і тым самым скрыўляюць ацэнку Пуціным магчымасцяў акупацыйнага войска.
Расейскі дыктатар не атрымлівае рэальнай інфармацыі аб стане спраў на фронце. Пра гэта NV распавёў на ўмовах ананімнасці дасведчаны ў гэтым пытанні прадстаўнік выведвальнай супольнасці Украіны.
Пасля шэрагу крымінальных спраў, ініцыяваных Крамлём супраць топавых расейскіх чыноўнікаў, людзі, якія паведамляюць Пуціну аб ходзе падзей на распачатай Масквой супраць Украіны вайне, імкнуцца як мага радзей згадваць любыя звязаныя з гэтай тэмай негатыўныя навіны. На гэтай глебе ўзнік нефармальны кансэнсус маўчання. «Ніхто не адважваецца прыносіць яму кепскія навіны. Таму Пуцін не разумее рэальнай карціны таго, што адбываецца, асабліва на полі бою», - распавяла крыніца.
«Гэта адначасова і добра, і дрэнна для нас», - растлумачыў гэты прадстаўнік выведвальнай супольнасці.
Ён таксама дадаў: Украіна мае інфармацыю аб тым, што Пуцін ніколі не прызнае сваю ваенную паразу і будзе спрабаваць весці вайну як мага даўжэй.