«Трэмар Шцірліца» не спяшаецца на дапамогу
- TELEGRAM-КАНАЛ «СЕРПОМПО»
- 27.09.2023, 17:33
- 8,536
Як Захарава дэзавуявала заяву міністэрства Шайгу.
Фронтвумэн МЗС РФ Марыя Захарава выступіла з заявай аб украінскай атацы на Севастопаль: «22 верасня пад ударам зноў апынуўся Севастопаль, прычым няма ні найменшага сумневу, што атака была загадзя спланаваная з выкарыстаннем заходніх выведвальных сродкаў, натаўскага спадарожнікавага абсталявання, самалётаў. Рэалізавалася з падачы і ў цеснай каардынацыі з амерыканскімі і брытанскімі спецслужбамі»
Перш за ўсё Захарава дэзавуявала раней зробленую заяву Мінабароны, паводле якой расейская СПА, якой «аналагаўнет», збіла пяць украінскіх ракет.
Акрамя таго, як вынікае з запэўніванняў Пуціна і прапагандыстаў, СПА Расеі непаражальная, здольная супрацьстаяць не толькі Украіне, але і ўсім краінам NATO разам узятым. А то і НЛА збіць. Таму на нейкія спадарожнікі і планы ўвагі звяртаць не трэба.
Нарэшце, што такое «няма ні найменшага сумневу»?! Так не пойдзе. Давайце довады. Гэта менавіта тое, што расейскія «дыпламаты» заўсёды патрабуюць пры абвінавачваннях Расеі. Увогуле, ваш выхад, «трэмар Шцірліца» - галоўны выведнік Нарышкін.
Telegram-канал «СерпомПо»