14 студзеня 2026, Серада, 8:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскія байцы ўзялі ў палон 62-гадовага зэка-акупанта, якога адправілі ў бой без зброі і амуніцыі

8
Украінскія байцы ўзялі ў палон 62-гадовага зэка-акупанта, якога адправілі ў бой без зброі і амуніцыі

Відэа.

Украінскія воіны ўзялі ў палон 62-гадовага зэка-акупанта Валерыя Бандарэнку, якога адправілі ў бой без зброі і элементарнай амуніцыі - ахоўнага шалома і бронекамізэлькі.

Як паведамляе Цензор.НЕТ, у сеціве апублікаваны фрагмент допыту Бандарэнкі, на якім ён распавядае пра свой шлях на перадавую і бой, падчас якога трапіў у палон.

«Палонны 62-гадовы зэк з 10-га танкавага палка (расейцы пачалі камплектаваць зэкамі не толькі «Шторм») Валерый Бандарэнка трапіў у турму за забойства знаёмага, які спрабаваў згвалтаваць яго жонку падчас папойкі два гады таму. Пайшоў у войска РФ, каб выйсці на волю, але патрапіў у палон падчас першага ж баявога задання. Акупанту камандзіры не выдалі ні бронекамізэльку, ні аўтамат і адправілі на пазіцыі менавіта ў тым выглядзе, у якім ён на гэтых кадрах», - гаворыцца ў каментары да відэа.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках