Стан Арцёма Мілеўскага стабілізуецца
6- 27.09.2023, 19:22
- 6,444
Як праходзіць рэабілітацыя ўраджэнца Менска і экс-зоркі кіеўскага «Дынама».
Былы хаўбек кіеўскага «Дынама» Аляксандр Аліеў працягвае сачыць за станам здароўя свайго сябра. Як вядома, Арцём Мілеўскі знаходзіцца ў шпіталі.
«Усім прывітанне. Толькі што быў у Цёмы. Яго стан стабілізуецца. Усё больш-менш. Але, канечне, яшчэ доўгі працэс рэабілітацыі. Нічога, справіцца кянцяра. Кент - малойчык», - распавёў Аліеў на сваёй старонцы ў Instagram.
Нагадаем, пасля заканчэння кар'еры футбаліста Мілеўскі на некаторы час знік з медыйнай прасторы. Яго нядаўняе з'яўленне шакавала заўзятараў - Арцём набраў вагу і візуальна мае сур'ёзныя праблемы са здароўем.
Ратаваць экс-зорку нацыянальнай каманды Украіны сабралася статусная кампанія (Яўген Селязнёў, Аляксандр Аліеў, Ігар Суркіс і іншыя), аднак Мілеўскі не хацеў ісці на кантакт і ігнараваў усе спробы дапамагчы яму. Цяпер скандальны экс-форвард усё ж знаходзіцца ў шпіталі, а прэзідэнт кіеўскага «Дынама» Ігар Суркіс паабяцаў узяць усе выдаткі на сябе.