14 студзеня 2026, Серада, 12:12
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі памкнуцца ўгору кошты многіх цыгарэт

10
У Беларусі памкнуцца ўгору кошты многіх цыгарэт

З чым гэта звязана.

З 1 кастрычніка ў Беларусі падаражэюць некаторыя маркі цыгарэт. Пра гэта гаворыцца на сайце Міністэрства падаткаў і збораў.

Гарадзенская тытунёвая фабрыка «Нёман» сярод іншага на 45 капеек павышае кошт Dove Gold King Size Edition і Dove Platinum King Size Edition - да 3,55 рубля, а на Dove Click Purple Moon і Dove Click Tropical Sun - да 3,5 рубля, RB Perliamutr Dark Blue і RB Perliamutr Gold - да 3,6 рубля.

«Тытунь-інвест» павысіць з наступнага месяца кошты ў тым ліку многіх цыгарэт. Да прыкладу, «Карона» на 24 цыгарэты і «Карона блакітная» на 24 цыгарэты падаражэе на 50 капеек, новы цэннік - 3,9 рубля. Цыгарэты лінейкі Mac падаражэюць на 30 капеек - да 4,7 рубля.

«Інтэр Табака» таксама падніме з кастрычніка кошт многіх цыгарэт. Да прыкладу, Dove Platinum Slim падаражэюць на 40 капеек, новы кошт - 3,5 рубля.

«Беларусьгандаль» сярод іншага падніме кошты цыгарэт маркі CHAPMAN Грын - на 30 капеек (да 7,3 рубля).

Паглядзець поўны спіс цыгарэт, кошты якіх з 1 кастрычніка зменяцца, можна на сайце МПЗ.

Чаму прыкметна даражэюць цыгарэты

На кастрычнік запланаванае чарговае павышэнне ставак акцызаў на цыгарэты, гэта прадугледжанае абноўленым сёлета Падатковым кодэксам. Раней стаўкі ўзнялі ў студзені, красавіку, ліпені. Кастрычніцкая прыбаўка для першай цэнавай групы цыгарэт будзе на ўзроўні 21,1% да вераснёўскіх ставак (рост — да 95,59 рубля за 1000 штук цыгарэт), а для другой цэнавай катэгорыі — 11,9% (да 147,03 рубля). У параўнанні са снежнем мінулага года стаўкі акцызаў вырастуць амаль у 2,2 разы і на 61% для першай і другой цэнавай катэгорый адпаведна.

Раней у МПЗ тлумачылі, што павышэнне ставак акцызаў на тытунёвыя вырабы - гэта следства выканання міжнародных пагадненняў з Расеяй.

Пры гэтым стаўкі акцызаў на цыгарэты і алкаголь маюць намер падвышаць і наступныя гады - у 2024 і 2025-м. Гэта прадугледжанае дамовай паміж Беларуссю і Расеяй ва ўскосных падатках.

Як плануецца, у кастрычніку стаўкі акцызаў на цыгарэты другой цэнавай катэгорыі зраўняюцца з расейскімі. Пры гэтым стаўка на цыгарэты першай катэгорыі ў канцы гэтага года будзе прыкладна на 35% ніжэйшай, чым у РФ, а ў канцы 2024-га - прыкладна на 25%. Чакаецца, што стаўкі зраўняюцца да 2028 года.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках