«Белавія» адкрывае рэйсы з Гомеля ў Маскву
8- 27.09.2023, 19:44
- 3,770
З 29 кастрычніка.
Гомель і Маскву злучыць наўпроставы рэйс «Белавія». Пра гэта паведамляе прэс-служба нацыянальнага авіяперавозчыка.
З 29 кастрычніка авіякампанія «Белавія» адкрывае рэгулярныя рэйсы ў міжнародны аэрапорт Унукава з Гомеля.
Рэйсы маршрутам Менск-Масква (Унукава)-Гомель-Масква (Унукава)-Менск будуць выконвацца тры разы на тыдзень: па аўторках, пятніцах і нядзелях.
Вылет з Гомеля запланаваны на 20.00, прыбыццё ў маскоўскі аэрапорт - на 21.25.
Вылет з Масквы - а 17.40, прыбыццё ў Гомель - а 19.05.
Пасажыры першых рэйсаў змогуць набыць квіткі па тарыфе «Прома»: кошт квітка з Гомеля ва Унукава - ад 25 еўраў, у абодва бакі - ад 61 еўра.