У сетцы з'явіліся кадры катастрофы самалёта Іл-76 у Малі
19- 27.09.2023, 19:55
- 7,388
Борт мог быць звязаны з ПВК «Вагнер».
У сацсетках з'явілася відэа авіякатастрофы 23 верасня ў Малі, у выніку якой згарэў самалёт Іл-76, імаверна, звязаны з прызнанай у свеце злачыннай арганізацыяй ПВК «Вагнер». Зрэшты, відэа няўдалай пасадкі гэтага самалёта ў малійскім аэрапорце Гаа публікуе ў X карыстач з нікам JACDEC.
Здымка дэманструе, што пасля пасадкі Іл-76 на высокай хуткасці выкаціўся за межы паласы, рэзнуўся ў перашкоду, разваліўся і загарэўся.
2023-09-23: Video footage emerged of the crashed Ilyushin IL-76 (TZ-98T) at Gao Airport, Mali. The aircraft is seen landing on runway 06 at overrunning the end of it at high speed until it broke into parts and caught fire. pic.twitter.com/pDo7lL9IwT
— JACDEC (@JacdecNew) September 27, 2023
Тэлеканал Al-Arabiya 23 верасня са спасылкай на крыніцы паведамляў у X, што самалёт быў расейскім і, магчыма, выкарыстоўваўся баевікамі ПВК «Вагнер».
Кітайскі тэлеканал іншамоўства CGTN у Х са спасылкай на крыніцы ў малійскім войску паведамляў, што самалёт перавозіў вайсковую тэхніку і асабовы склад.
Al-Arabiya таксама інфармаваў са спасылкай на малійскія СМІ, што самалёт не быў збіты, а размова ішла аб памылцы пілота.