Newsweek: УСУ стварылі хаос у войску РФ
1- 28.09.2023, 8:36
- 10,048
Украінскае камандаванне абрала незвычайна эфектыўную стратэгію.
УСУ ствараюць хаос у войску РФ, ліквідуючы расейскіх камандзіраў. Ліквідацыя кожнага высокапастаўленага афіцэра стварае ў падраздзяленнях супраціўніка часовую блытаніну, бо яны не здольныя дзейнічаць аўтаномна.
Аб гэтым піша Newsweek са спасылкай на словы былога ўкраінскага вайскоўца Віктара Каваленкі.
З ім згодны і былы начальнік амэрыканскіх войскаў у Еўропе Бэн Годжэс.
Паводле ягоных слоў, калі ўкраінскія вайскоўцы ліквідоўваюць найвышэйшых военачальнікаў расейцаў, яны запавольваюць здольнасць ворага манэўраваць на полі бою і прадбачыць далейшую хаду падзей.
"Гэта перашкаджае іхняму планаванню, бо ім даводзіцца перабудоўвацца і шукаць новае месца", — падкрэсліў генерал у адстаўцы.
У сваю чаргу, Фэдэрыка Барсары з Цэнтра аналізу еўрапейскай палітыкі адзначае: ліквідацыя камандзіраў расейскага войска з'яўляецца часткай больш шырокай стратэгіі камандавання УСУ.
Канчатковая мэта такіх дзеянняў — істотнае зніжэнне здольнасці варожых сіл праводзіць зладжаныя аперацыі на фронце.