Украінскія зенітнікі ўсталявалі рэкорд у збітых дронах-камікадзэ
1- 28.09.2023, 9:04
- 5,688
УСУ адбілі магутную атаку РФ у небе над Украінай.
Уночы 28 верасня Крэмль зноў атакаваў Украіну дронамі-камікадзэ.
Кіраўнік Мікалаеўскай АВА Віталь Кім упэўнены, што сёння ўкраінская СПА здалела ўсталяваць рэкорд.
Ягоныя словы ўскосна пацвердзіла вяшчальніца Сіл абароны Украіны "Поўдзень" Наталля Гумянюк.
У жывым эфіры нацыянальнага тэлемарафона яна заявіла аб знішчэнні звыш 30 дронаў.

Паветраная трывога была абвешчаная ў Адэскай вобласці 27 верасня а 23:50. Праз пэўны час стала вядома, што група дронаў рухаецца ў бок Адэсы, Коблева і Ачакава.
Яшчэ праз час пад ударамі дронаў маглі апынуцца жыхары Мікалаеўскай, Днепрапятроўскай, Кіраваградскай і Чаркаскай абласцей.
Пад 3:00 над Чаркашчынай пачала працаваць сістэма СПА. Яшчэ праз 30 хвілін паветраная трывога была скасаваная ва Украіне.
Тады ж Кім і паведаміў, што УСУ маглі пабіць рэкорд ў знішчаных дронах.
Агулам жа былі збітыя 34 дроны-камікадзэ з 44, выпушчаных Расеяй з тэрыторыі мыса Чаўда (Крым) і Прыморска-Ахтарска (РФ).
Таксама было знішчана 6 выведных дронаў тыпу "Залы", "Арлан" і "Суперкам".
Уночы 26 верасня УСУ збілі 26 дронаў-камікадзэ, якія збольшага атакавалі тэрыторыю Адэскай вобласці.