14 студзеня 2026, Серада, 8:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вогненны грыб над Ташкентам: сталі вядомыя падрабязнасці магутнага выбуху і пажару

20
Вогненны грыб над Ташкентам: сталі вядомыя падрабязнасці магутнага выбуху і пажару

Ёсць пацярпелыя.

Уночы 28 верасня ў сталіцы Узбекістана Ташкенце паблізу аэрапорта грымнуў магутны выбух. Мясцовыя і расейскія Telegram-каналы паведамляюць аб загінулых і параненых.

Прадстаўнікі мясцовых улад сцвярджаюць, што выбух і пажар адбыліся а 2:43 на адным з мытных складоў, размешчаным на тэрыторыі масіву "Будаўнік" Сергелійскага раёна места Ташкента, паведамляе liga.net.

Пасля выбуху ад будынку мытнага тэрмінала ў аэрапорце Ташкента амаль нічога не засталося. Папярэдняй прычынай выбуху маглі стаць акумулятарныя батарэі для электрамабіляў, якія захоўваліся на мытным складзе.

Як паведамляе канал Brief са спасылкай на сведчанні відавочцаў, на месцы выбуху шмат пацярпелых. Ад выбухной хвалі пашкоджаныя дамы і ўстановы, размешчаныя паблізу ад эпіцэнтра. Улады не выключаюць імавернасць тэракту.

Паводле звестак улад, пацярпела шмат дамоў у 30-кіламэтровай зоне выбуху.

У МУС Узбекістана сцвярджаюць, што магутны выбух у Ташкенце адбыўся нібыта "праз удар маланкі". Паводле інфармацыі міністэрства, у выніку выбуху практычна цалкам знішчаны склад.

Пад 5:00 мясцовага часу, паводле інфармацыі ратавальнікаў, пажар быў зліквідаваны.

Паводле канала BAZA, у цяперашні час вядома сама меней аб адным загінулым падлетку. 17-гадовы хлопец спаў ля акна, і яму ў шыю прыляцеў аскепак, сцвярджае рэсурс.

Таксама вядома як мінімум аб пяці пацярпелых дзецях — іх парэзала аскепкамі. Цяпер яны ў шпіталях.

Напісаць каментар 20

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках