Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 год
5- 28.09.2023, 9:37
- 9,290
Археолагі назвалі знаходку сэнсацыйнай.
Падчас раскопак на месцы старога Менска знайшлі манету, якой 1250 год.
Аб сенсацыйнай знаходцы падчас раскопак на менскім гарадзішчы паведамілі на інстаграм-старонцы "Стары Менск".
Знойдзеная манета — арабскі срэбны дырхем, які выбіваўся ў VIII стагоддзі, у 770-я гады.
Тое, што такая манета патрапіла сюды больш за 1200 гадоў таму — «сэнсацыя нават для Менкі», сцвярджаюць аўтары роліка. Хаця сцвярджаць, што Менску таксама столькі гадоў, такая знаходка сама сабой, вядома, падстаў не дае.
Археолагі цяпер далей робяць прарэзванне вала і ўжо зайшлі ніжэй за ўзровень пляцоўкі самога гарадзішча. Манету знайшлі ў самым сэрцы вала, там, дзе ёсць рэшткі драўляных канструкцый.