«Аддыхаўся, а там падляцелі і палкай яго забілі»
15- 28.09.2023, 10:38
- 14,352
Палонны расеец распавёў, як камандзіры ліквідавалі ягонага калегу за тое, што не змог капаць.
Расейскі акупант Пушкароў Данііл Уладзіміравіч трапіў у палон да ўкраінскіх абаронцаў. Ён паскардзіўся на расейскае вайсковае камандаванне, якое здзекавалася і збівала сваіх салдат. Расеец стаў сведкам, як салдата забілі і застрэлілі за тое, што не змог капаць.
Відэа з апавяданнем палоннага акупанта апублікаваў камандзір Наземных войскаў Украіны Аляксандр Сырскі.
Палоннаму захопніку 23 гады, ён родам з Хабараўскага краю РФ, быў асуджаны, меў вялікі тэрмін зняволення. Ён распавёў праўду пра сітуацыю ў расейскім войску.
Расеец адзначыў, што яму прапанавалі «пачаць жыццё з чыстага аркуша» яшчэ 12 жніўня, але, трапіўшы ў шыхт войска Расеі, ён зразумеў, што ўмовы там «як на катарзе, горшыя, чым на зоне».
Са слоў палоннага, кармілі іх дрэнна, увесь час фізічна здзекаваліся і збівалі камандзіры з былых зняволеных. Не давалі магчымасці адпачыць - білі палкамі па спіне. Ён быў сведкам таго, як салдат быў забіты і застрэлены за тое, што не здолеў капаць. На капанне ім давалі халастыя патроны, а баявыя толькі на пазіцыях былі.
«Яны збіваюць праз тое, што мы не спраўляемся. Напрыклад, даюць 5 гадзін, за гэты час трэба выкапаць, напрыклад, 5 метраў. Не кожны можа. Аддыхаўся, а там падляцелі і палкай яго збілі, быццам пасля гэтага ён будзе капаць хутчэй. Калі не дакапаў своечасова, прыводзяць на пазіцыю. Ходзяць каменданты і разбіраюцца з табой, б'юць. Было нават такое, што пры мне застрэлілі чалавека падчас капання, бо ён казаў: «Не магу», плакаў. Яму было 40 гадоў», - сказаў ён.
Захопнік скардзіўся, што з харчавання на 10 чалавек у іх быў пачак супу, некалькі слоікаў кансерваў, кукуруза па лыжцы на аднаго і кавалак хлеба. Яны не елі гарачага, бо не было часу гатаваць. Таксама не было вады нават памыцца. Яны збіралі дажджавую ваду з затопленых бліндажоў, набіралі ў бутэлькі і пілі праз марлю. Вада была чорная.
З іх «зоны» набралі 150 чалавек, а ў спісах было больш за 800 чалавек. Уцекачоў - расстрэльвалі, праводзілі навучанне для медыкаў, прастрэльвалі лёгкія і прывучалі байцоў да крыві, адсякалі рукі і ногі.