Прапагандысты завылі праз стаўленне жыхароў Крыма да расейскіх турыстаў
12- 28.09.2023, 11:55
- 24,880
Апублікаваны цікавыя звесткі.
Расейцы «вымушаныя» адмовіцца ад замежнай раскошы і шукаць новыя турыстычныя месцы для адпачынку ў межах сваёй краіны. Новымі курортамі сталі Краснадарскі, Камчацкі і Стаўрапольскі краі, Рэспубліка Дагестан, Алтай, Калінінградская вобласць і анэксаваны ўкраінскі паўвостраў Крым.
Зрэшты, нават мясцовыя жыхары пакутуюць ад нахабства расейскіх турыстаў. Прапагандысцкае медыя RT апублікавалі вынікі апытання, праведзеныя аналітыкамі, і выявілі, як мясцовыя «лакшэры» курортаў ставяцца да адпачывальнікаў, піша obozrevatel.com.
Так, самымі гасціннымі турыстычнымі рэгіёнамі назвалі Камчатку, Дагестан і Стаўрапольскі край. Турыстам-суайчыннікам нібы рады 74%, 60% і 53% мясцовых жыхароў адпаведна. Крым у гэтым рэйтынгу апынуўся на ніжніх радках.
Паводле звестак, стомленасць ад адпачывальнікаў сёлета больш уласцівая насельніцтву Краснадарскага краю. «Самымі раздражняльнымі чыннікамі (не толькі на Чарнаморскім узбярэжжы, але і ў іншых разгледжаных турыстычных рэгіёнах), мяркуючы са слоў мясцовых жыхароў, з'яўляюцца незахаванне прыезджымі нормаў камунікацыі і вонкавага выгляду, непавагу да мясцовых і абслуговага персаналу, неахайнасць», – растлумачылі экспэрты.
Акрамя таго, паводле вынікаў апытання, ад 33 да 39% жыхароў суб'ектаў Расеі, на тэрыторыях якіх ёсць запаведныя зоны, мяркуюць, што прыроду час абараняць ад турыстаў.
Са слоў аналітыкаў, ідэю закрыць тэрыторыі расейскіх прыродных запаведнікаў часцей ухваляюць жыхары Алтая (39%), у Крыме экалогія ахоўных зон турбуе 38% жыхароў, а ў Калінінградскай вобласці ідэя засцерагчы запаведнікі ад нашэсця турыстаў падабаецца 37% апытаных.
Агулам у апытанні прынялі ўдзел па 300 прадстаўнікоў эканамічна актыўнага насельніцтва Краснадарскага, Камчацкага і Стаўрапольскага краёў, Рэспублік Дагестан, Алтай, Калінінградскай вобласці і анэксаванага Крыма.