14 студзеня 2026, Серада, 8:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларусь імкліва страчвае працаўнікоў і магчымасць выплачваць пенсіі

23
Беларусь імкліва страчвае працаўнікоў і магчымасць выплачваць пенсіі

«Выпарылася» шакавальная колькасць працаздольнага насельніцтва.

З 2010 года беларуская эканоміка страціла амаль паўмільёна працаўнікоў. Гэта блізка да насельніцтва Гомеля - другога па велічыні горада краіны, піша zerkalo.io.

За 12 гадоў беларуская эканоміка страціла 488,7 тысячы занятых, вынікае са звестак, размешчаных у зборніку Белстата. Гэта блізка да агульнай колькасці насельніцтва Гомеля - другога паводле велічыні горада нашай краіны (на 1 студзеня 2023 года яна складала 501 тысячу чалавек).

За гэтыя гады самая вялікая група работнікаў - сфера паслуг - страціла 8 600 занятых. Сельская і лясная гаспадарка - 125,5 тысяч. 195,9 тысяч чалавек страціла прамысловасць і 158,7 тысяч - будаўніцтва.

У 2022 годзе прапорцыя колькасці занятых у эканоміцы да працаздольнага насельніцтва, як вынікае са звестак зборніка, склалі 79,3%, у той час як у 2010 годзе яны былі амаль 82%. Удзельная вага працоўных рэсурсаў у колькасці насельніцтва таксама знізілася: з 64,1 адсотка ў 2010-м да 61 адсотка ў 2022-м.

Гэта азначае, што людзей, якія забяспечваюць унёскі ў сацыяльную сферу і аплату пенсій тым, хто іх атрымлівае, становіцца ўсё менш.

Напісаць каментар 23

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках