Падчас дэманстрацыі Шайгу новых ракет у адной з іх «адклеілася» боегалоўка
26- 28.09.2023, 15:14
- 23,322
Відэафакт.
Падчас дэманстрацыі кіраўніку мінабароны РФ Сяргею Шайгу новых расейскіх ракет у аднаго з узораў «адклеілася» боегалоўка.
На гэта звярнуў увагу YouTube-канал «Ашуканы расеец», апублікаваўшы відэа з наведваннем крамлёўскім ваенным злачынцам прадпрыемства абаронна-прамысловага комплексу карпарацыі «Тактычнае ракетнае ўзбраенне» ў Маскоўскай вобласці.
На ім відаць, што падчас дэманстрацыі Шайгу так званых «найноўшых узораў узбраенняў» боегалоўка адной з ракет была дрэнна прыкручанай, у выніку чаго павісла на некалькі градусаў уніз.
«На палову шостай», - адзначыў аўтар канала.
Акрамя таго, ён таксама звярнуў увагу, як «дакладна» на прадпрыемстве расейскай абаронкі наладжаны сам тэхналагічны працэс.
«От, я сабе менавіта так усё і ўяўляў. Самую сакрэтную распрацоўку заварочваюць у штору, і як бурлакі цягнуць яе на калёсах», - пракаментаваў блогер транспартаванне ракеты, якой, як сцвярджае крамлёўская прапаганда, «няма ні ў адным войску свету».
