СМІ: Сярод экіпажа Іл-76, які разбіўся ў Малі, маглі быць беларусы
13- 28.09.2023, 15:23
- 7,458
Сталі вядомыя новыя падрабязнасці катастрофы самалёта з «вагнераўцамі».
Сярод чалььцоў экіпажа Іл-76ТД, які разбіўся ў Малі 23 верасня, маглі быць грамадзяне Беларусі.
Пра гэта паведамляе аўтар тэлеграм-канала «От винта»:
- Яшчэ ў панядзелак я пачаў атрымліваць інфармацыю аб тым, што на борце пацярпелага катастрофу судна маглі быць нашы суайчыннікі, але яна патрабавала пацвярджэння. Цяпер жа, калі большасць спадарожнай інфармацыі пацвердзілася, надумаў распавесці яе і да вас.
Мая крыніца, якая мае прамое дачыненне да авіяцыі, сцвярджала, што злашчасны Іл-76 пераляцеў у Малі тры тыдні таму. Тамака на яго нанеслі рэгістрацыйныя знакі гэтай краіны. Ці то купілі, ці то ўзялі ў арэнду. Экіпаж быў змешаным, у асноўным расейцы. Камандзір і другі пілот з ЛІІ імя Громава. Яшчэ была інфармацыя, што тэхнікам і штурманам былі беларусы. Першага, як мяркуецца, звалі Барыс, другога - Аляксей Анішчанка. У дадатак прыклаў фота борта за некалькі дзён да трагедыі.
Учора на адным з авіяфорумаў з'явілася інфармацыя, што КПС пацярпелага Іл-76 быў заслужаны лётчык-выпрабавальнік РФ (з 2021 г) Аляксандр Кацельнікаў. Узрост - 66 гадоў.
У 1993 г. з-за адмовы рухавіка адбылася катастрофа самалёта Іл-114, камандзірам экіпажа якой быў Кацельнікаў. Тады з 9-ці чальцоў экіпажа выжыла толькі двое: КПС і тэхінжынер. Адхіленне з працы, 2-я група інваліднасці. Але ў 2013 г. ён аднавіўся і працаваў у ЛІІ імя Громава лётчыкам-выпрабавальнікам. На Іл-76, гавораць, не лятаў гадоў 10-15.
Паводле інфармацыі ад дасведчаных людзей, КПС надумаў заходзіць "з градыенту" на аэрадроме Гао (Малі). З кіраваннем не даў рады, грубая пасадка з вялікім пералётам. Груз (небяспечны) пайшоў наперад і здэтанаваў. З пачатку працы Кацельнікава ў Малі прайшло 2 тыдні.
У сваю чаргу партал AviationSourceNews, спасылаючыся на Бюро авіяцыйных інцыдэнтаў, паведаміў, што Іл-76ТД з б/н ТЗ-98Т належаў ВПС Малі. Колькасць ахвяр катастрофы не раскрываецца, але некалькі чалавек былі выратаваныя. Мяркуецца, што самалёт раней належаў групе "Вагнера" і быў перададзены ВПС прыкладна за тыдзень да катастрофы.