Апошняя краіна ЕЗ адмовіцца ад марскіх паставак расейскай нафты
- 28.09.2023, 17:42
- 7,876
Пры ўвядзенні эмбарга Еўразвяз дазволіў ёй працягваць імпарт да канца 2024 года.
Балгарыя пастанавіла датэрмінова адмовіцца ад расейскай нафты. Пры ўвядзенні эмбарга Еўразвяз дазволіў ёй працягваць імпарт да канца 2024 г., каб мець час для дыверсіфікацыі паставак. Цяпер у Сафіі пастанавілі перанесці крайні тэрмін, паведамляе Bloomberg.
Згодна з пастановай парламента, НПЗ «Нафтахім», размешчаны на беразе Чорнага мора ў Бургасе, павінен скараціць спажыванне расейскай нафты да 80% да канца гэтага года і зусім адмовіцца ад яе да кастрычніка 2024 г.
«Нафтахім» належыць «Лукойлу», гэта найбуйнейшае нафтаперапрацоўчае прадпрыемства на Балканскім паўвостраве, асноўны пастаўшчык паліва на балгарскі рынак. У асноўным ён забяспечваецца расейскай нафтай, якая дастаўляецца з Новарасійска. Адтуль жа ідзе экспарт казахстанскай нафты, частка якой дастаўляецца ў суседнюю Румынію. Яна спыніла закупляць нафту з Расеі ў лістападзе мінулага года.