14 студзеня 2026, Серада, 8:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Макрон прапанаваў даць Корсіцы абмежаваную аўтаномію

8
Макрон прапанаваў даць Корсіцы абмежаваную аўтаномію

На востраве існуе ўплывовы нацыяналістычны рух.

Французскі прэзідэнт Эмануэль Макрон прапанаваў даць абмежаваны аўтаномны статус для французскай выспы Корсікі ў Міжземным моры, дзе даволі папулярныя нацыяналістычныя настроі.

Пра гэта паведамляе AP.

«Давайце набярэмся смеласці і створым карсіканскую аўтаномію ў рамках рэспублікі. Гэта не будзе аўтаномія супраць дзяржавы ці аўтаномія без дзяржавы, але аўтаномія для Корсікі і ў рамках рэспублікі», – заявіў Макрон.

Французскі прэзідэнт падрабязна не расказаў, якія паўнамоцтвы могуць быць перададзеныя Корсіцы.

Але ён сказаў, што выступае за змену французскай канстытуцыі, каб прызнаць «спецыфіку» астраўной абшчыны Корсікі.

Канстытуцыйныя змены патрабуюць ухвалы французскага парламента.

«Такім чынам мы перагорнем старонку, якая была абазначаная змрочным часам, і зможам адкрыць іншую», – дадаў Макрон.

На Корсіцы існуе ўплывовы нацыяналістычны рух. У 1998 годзе актывісты, якія выступалі за незалежнасць вострава, застрэлілі галоўнага французскага чыноўніка на Корсіцы Клода Эрыньяка.

Іншыя акты гвалту былі ў асноўным нізкага ўзроўню, часта звязаныя з выбуховымі прыладамі, закладзенымі ў аўтамабілях ці будынках уначы, калі ў іх нікога не было.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках