У Кангрэсе ЗША адбылося першае слуханне пра імпічмент Байдэна
17- 28.09.2023, 21:12
- 8,364
Большасць у Кангрэсе мае Рэспубліканская партыя
Палата прадстаўнікоў Кангрэса ЗША, дзе большасць мае Рэспубліканская партыя, у чацвер правяла першыя слуханні ў рамках расследавання справы пра імпічмент прэзідэнта Джо Байдэна.
Пра гэта гаворыцца ў публікацыі Reuters.
Рэспубліканцы, якія ўзначальваюць расследаванне, падчас слуханняў заявілі, што Джо Байдэн зманіў пра замежныя бізнэсовыя сувязі чальцоў сям'і – перш за ўсё сына Хантэра – і не ўжыў захады, каб размежаваць іх са сваімі афіцыйнымі абавязкамі на пасадзе віцэ-прэзідэнта ЗША з 2009 да 2010 года.
На слуханні для давання паказанняў выклікалі эксперта ў пытаннях судовай бухгалтэрыі, былога чыноўніка Міністэрства юстыцыі ЗША і двух прафесараў права.
Рэспубліканцы сцвярджаюць, што атрымалі банкаўскія пераводы ад грамадзянаў Кітая, дасланыя Хантэру, якія нібыта былі ажыццёўленыя на хатні адрас Джо Байдэна ў штаце Дэлавэр – і незразумела, ці атрымліваў ён асабіста гэтыя грошы.
У цэлым за папярэднія месяцы расследавання ў Палаце прадстаўнікоў ЗША так і не знайшлі доказаў неправамоцных дзеянняў Байдэна. Зрэшты, у будучыні рэспубліканцы хочуць атрымаць доступ да асабістых і банкаўскіх звестак Хантэра Байдэна і брата прэзідэнта Джэймса.