Польшча жорстка адказала лукашыстам на абвінавачанне ў «парушэнні паветранай прасторы»
4- 29.09.2023, 9:01
- 8,818
Аперацыйны штаб польскага войска назваў заяву Мінабароны Беларусі хлуснёй.
У Міністэрстве абароны Беларусі ў чацвер, 28 верасня, заявілі, што нібыта «польскі гелікаптэр два разы парушыў паветраную прастору дзяржавы».
У Варшаве адмаўляюць факт пералёту беларускай мяжы польскім гелікаптэрам. У Аперацыйным штабе Узброеных сілаў Польшчы назвалі заяву Мінабароны РБ хлуснёй.
«Заява беларускай стараны аб нібыта пералёце мяжы польскім гелікаптэрам з'яўляецца хлуснёй. Гэта пацвярджаюць запісы кіравання палётам і радыёлакацыйнай станцыі — такога не было»—- сказана ў паведамленні.
У міністэрстве падкрэслілі, што польскае войска "нязменна паважае і выконвае ўсе пункты і правілы што да непарушнасці меж". У Польшчы параілі да інфармацыі, пададзенай беларускімі рэжымнымі мэдыямі, "падыходзіць уважліва і абачліва, бо яна часта з'яўляецца элементам правакацый і дэзінфармацыі грамадскасці".