14 студзеня 2026, Серада, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

УСУ атачаюць расейцаў у Вярбовым і Новапракопаўцы

1
УСУ атачаюць расейцаў у Вярбовым і Новапракопаўцы

Акупанты дапусцілі важную памылку на Паўднёвым фронце.

Расейскія войскі на Паўднёвым фронце ў паніцы ўчыняюць памылковыя дзеянні.

Пра гэта «24 каналу» расказаў вайсковы эксперт, палкоўнік УСУ ў запасе, лётнік-інструктар Раман Світан.

Палкоўнік запасу адзначыў, што на Поўдні акупанты пачалі ўздоўж трасы з Новапракопаўкі на Токмак капаць лініі абароны, больш падобныя да ўмацаванага абшару. Яны мяркуюць, што Сілы абароны Украіны пойдуць трасай. Так што іхнія дзеянні крыху бессэнсоўныя.

Паводле ягоных слоў, Вярбовае і Новапракопаўк—- апорны пункты, якія ўкраінскія ваяры, імаверна, будуць абыходзіць. Такая тактыка УСУ ўжо добра сябе зарэкамендавала.

"Абыходзім апорныя пункты, а далей агнём або штурмамі выціскаем расейцаў", – сказаў Світан.

Ён заўважыў, што калі акупанты разумеюць, што мы пачынаем кантраляваць з дапамогай лёгкіх мінамётаў уваходы і выхады на апорны пункт —- ідуць адтуль.

Вайсковы эксперт дадаў, што да Токмака яшчэ шмат асобных гарнізонных абаронных умацаванняў, але там ужо будзе крыху прасцей рухацца — можа пайсці тэхніка і папрацаваць авіяцыя. Цяпер працягваюцца баі ля апошняй мяжы, на лініі расейскіх акопаў.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках