Падчас штурму польскай мяжы нелегалы выкарыстоўвалі тэхнічныя прылады беларускіх службаў
4- 29.09.2023, 10:40
- 10,704
Драбніцы.
За мінулы дзень у Польшчу з боку Беларусі спрабавалі патрапіць 26 мігрантаў, у тым ліку грамадзяне Афганістана і Сірыі. З іх 13 чалавек, убачыўшы польскія патрулі, вярнуліся на беларускую тэрыторыю.
На дзялянцы Белавежа група з больш як 20 мужчын перамяшчалася ўздоўж паркана. За імі сачылі польскія патрулі і прылады электроннага бар'ера, паведамляе памежная служба Польшчы.
"Група замежнікаў шукала месца для незаконнага пераходу мяжы, для руху ўздоўж мяжы яны выкарыстоўвалі тэхнічныя прылады беларускіх службаў, напрыклад, кладкі на раўках", – гаворыцца ў паведамленні польскай установы.
На латвійска-беларускай мяжы затрыманыя 153 чалавекі, на літоўска-беларускай — 16.
W dn.28.09 do🇵🇱próbowało nielegalnie przedostać się z🇧🇾26 cudzoziemców m. in.ob.Afganistanu i Syrii, w tym 13 os. na widok patroli🇵🇱zawróciło na🇧🇾#PSGBiałowieża grupa ponad 20 mężczyzn,przemieszczała się wzdłuż bariery,monitorowani byli przez patrole🇵🇱 i #barieraelektroniczna
— Straż Graniczna (@Straz_Graniczna) September 29, 2023
⬇️ pic.twitter.com/IwpV89p2mQ
Нагадаем, Латвія з вечара 19 жніўня закрыла кантрольны пункт "Сіленэ" на беларускай мяжы. На ўездзе ў пункт усталяваная бетонная загарода і нацягнуты калючы дрот. З беларускай стараны знаходзіцца пункт "Урбаны". Афіцыйна пункт закрыты ў адказ на рост міграцыйнага ціску на мяжы Латвіі ды Беларусі. Прэзідэнт Латвіі Эдгарс Рынкевічс днямі заявіў аб гатовасці цалкам закрыць мяжу з Беларуссю ў выпадку наплыву мігрантаў.