14 студзеня 2026, Серада, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Расеі пачаўся энергетычны канфлікт з Кітаем

12
У Расеі пачаўся энергетычны канфлікт з Кітаем

А таксама з Манголіяй і Азербайджанам.

Расея гатовая спыніць пастаўкі электраэнергіі ў Кітай, калі Пекін не пагодзіцца павялічыць кошт пакупкі на велічыню экспартнай мяты, якую расейскі ўрад увёў з 1 кастрычніка, заявіла прадстаўніца “Інтэр РАТ” Аляксандра Паніна.

Паводле ейных слоў, холдынг ужо апавясціў Кітай, а таксама Манголію і Азербайджан аб павышэнні кошту электраэнергіі на 7% з кастрычніка. “Сёння-заўтра мы чакаем адказу ад контрагентаў. Калі заўтра мы не атрымаем пацвярджэння, то плануем пачаць абмежаванні альбо цалкам адключаць аб'ёмы”», - сказала Паніна (цытата з “Коммерсанта”).

Таксама падвышэнне цаны можа закрануць Грузію і Турцыю, але ў кастрычніку "Інтэр РАТ" не плануе пастаўкі ў гэтыя краіны.

Пасля таго як Еўразвяз адмовіўся ад імпарту электраэнэргіі з Расеі, Кітай стаў найбуйнейшым пакупніком "Інтэр РАТ". У 2022 годзе кампанія паставіла на кітайскі рынак рэкордныя 4,7 млн МВт•г.

У гэтым годзе экспарт электраэнергіі ў Кітай знізіўся з-за яе дэфіцыту на Далёкім Усходзе. За восем месяцаў з пачатку года Расея адправіла ў Кітай 2,7 млн МВт•г, атрымаўшы за гэта $117,9 млн, вынікала са звестак кітайскай мытні. Са звестак Панінай, пастаўкі за восем месяцаў знізіліся на 21% год да года.

Рэнтабельнасць паставак "Інтэр РАТ" у Кітай штучна абмяжоўваецца 5%, а астатняя частка маржы накіроўваецца на зніжэнне цаны для ўнутраных спажыўцоў на Далёкім Усходзе. У выпадку спынення экспарту ў Кітай кошт электраэнергіі для расейскіх спажыўцоў "адчувальна" вырасце, папярэдзіла Паніна.

"Пры рэнтабельнасці ў 5% мы ніяк не можам дазволіць сабе аплачваць сяміадсоткавую мыту", – падкрэсліла прадстаўнік "Інтэр РАТ".

Урад Расеі з 1 кастрычніка 2023 года да 31 снежня 2024 года ўвёў экспартныя мыты на шэраг тавараў, якія пастаўляюцца за межы ЕАЭС. Мыты ўстаноўлены ў памеры 4-7% пры курсе 80-95 руб. за даляр, а пры курсе менш за 80 руб. абнуляюцца.

Мера не закранае экспарт нафты, газу, пшаніцы, аўтамабіляў, мэблі ды інш. Для ўгнаенняў мыта складзе да 10% у залежнасці ад курсу рубля.

У кабміне падкрэслівалі, што мыты ўводзяцца ў мэтах падтрымання рацыянальных прапорцый вывазу тавараў і ўнутранага спажывання. З задумы ўрада яны павінны абараніць унутраны рынак ад неабгрунтаванага падвышэння коштаў.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках