14 студзеня 2026, Серада, 6:47
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Над найбуйнейшым аэрапортам Нямеччыны кружыў невядомы дрон

4
Над найбуйнейшым аэрапортам Нямеччыны кружыў невядомы дрон
ІЛЮСТРАЦЫЙНАЕ ФОТА

Рэйсы тэрмінова скасавалі.

Над аэрапортам Франкфурта-на-Майне, найбуйнейшым у Нямеччыне, кружыў невядомы беспілотнік. Праз гэта экстранна скасавалі і перанеслі рэйсы.

Як паведамляе нямецкае выданне Hessenschau, беспілотнік над аэрадромам заўважылі познім вечарам 28 верасня. Аэрапорт поўнасцю спыніў сваю работу мінімум на 40 хвілін.

Са слоў прэс-сакратара аэрапорта Fraport, было скасавана больш за 20 рэйсаў, яшчэ больш было затрымана ці перанесена на 29 верасня. «Наступствы дагэтуль адчуваюцца» нягледзячы на тое, што ў пятніцу праца аэрадрома была адноўленая.

Ва Управе Федэральнай паліцыі таксама пацвердзілі з'яўленне дрона ў аэрапорце. Прадстаўнік паліцыі не змог прадставіць ніякай дадатковай інфармацыі аб інцыдэнце.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках