Рукі трасуццац: на сустрэчы з Пуціным у Кадырава адбылася істэрыка
- 29.09.2023, 14:50
- 24,292
На відэа заўважылі процьму дзіўных момантаў.
Кіраўнік Чачэніі Рамзан Кадыраў сустрэўся з расейскім дыктатарам Уладзімірам Пуціным.
Сустрэча запомнілася дрыготкай рук Кадырава, процьмай дзіўных момантаў і "цікавых" заяў, якія нафантазавалі абодва бакі, паведамляе «24 канал».
На фоне размоў пра цяжкую хваробу Кадырава, ён усё ж прыбыў на працоўную сустрэчу з Пуціным. Пры сабе меў шмат аркушаў, тэкст на якіх быў надрукаваны вялікім шыфрам, мусіць, каб чачэнскі дыктатар не памыліўся.
У дакументах, якія трымаў Кадыраў, некаторыя прапановы не толькі вылучылі, але і падкрэслілі тлустым шрыфтам, магчыма, каб ён ведаў, на чым трэба акцэнтаваць Пуціну. Далей пачалася самая цікавая частка сустрэчы - Кадыраў прыняўся фантазаваць аб поспехах на фронце, распавядаў аб выніках у гуманітарным і баявым кірунках.
Кіраўнік Чачэніі не забыўся пахваліцца, як яго войска нібыта бяруць у палон і кожны дзень кагосьці знішчаюць. Але сам ён так і не здужаў вымавіць слова Abrams. Амерыканскія танкі Кадыраў чамусьці назваў "Абрамусы", дадаў, што ніхто іх не баіцца і наогул гэта быццам бы Расея робіць ім рэкламу.
З боку сустрэча дыктатараў выглядала пацешна і зусім нязграбна. Камічнасці сітуацыі дадаваў і Пуцін, які спачатку бянтэжыўся, далей уважліва чытаў дакументы, а пасля з усмешкай глядзеў на Кадырава.