14 студзеня 2026, Серада, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Рэгулярна шлю паштоўкі і лісты, але не атрымліваю адказаў»

«Рэгулярна шлю паштоўкі і лісты, але не атрымліваю адказаў»

Беларуска заклікала не забывацца на палітвязняў.

Чытачка сайта Charter97.org заклікае беларусаў заставацца салідарнымі з вязнямі сумлення, нягледзячы на тое, што сёння гэта не самая папулярная тэма:

- Заўважыла, што неяк няўзнак навіны пра палітычных зняволеных практычна зніклі з парадку дня. Штодня чытаю пра новыя рэпрэсіі, пра новыя суды, арышты. Але не стае інфармацыі пра людзей, якія знаходзяцца за кратамі ўжо не першы год. Разумею, што нават сувязь з роднымі часам перарываюць, каб знішчыць чалавека маральна. Пераканаць яго, што пра яго ўсе забыліся, што ніхто не піша і не згадвае. Многія людзі нават баяцца абвясціць, што іхніх родных схапілі і катуюць за кратамі.

Але я перакананая, што толькі Салідарнасць, Узаемадапамога, Публічнасць дапамогуць уратаваць нашых родных, сяброў, прыяцеляў і суайчыннікаў, якіх цяпер узялі ў закладнікі.

Таму сёння хачу згадаць прозвішчы сваіх знаёмых, якіх катуюць за кратамі, а гэта Алесь Бяляцкі, Наста Лойка, Вацлаў Арэшка, Генадзь Фядыніч, Яўген Афнагель, Павел Севярынец, Зміцер Дашкевіч, Паліна Шарэнда-Панасюк, Мікола Статкевіч, Валянцін Стэфановіч.

На жаль, спіс закладнікаў рэжыму можна працягваць бясконца. І людзей за кратамі, якіх я ведаю, значна больш.

Людзей, якім рэгулярна шлю паштоўкі і лісты, але не атрымліваю адказаў, але ўсё адно ўпарта шлю, бо мне так лягчэй жыць з надзеяй, а раптам штосьці ды праскочыць за тыя вільготныя муры. І прынясе чалавеку радасць і надзею.

Жыве Беларусь, і Слава нашым Героям!

Напісаць каментар

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках