14 студзеня 2026, Серада, 6:49
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Столтэнбэрг заклікаў падтрымаць абаронную прамысловасць Украіны

3
Столтэнбэрг заклікаў падтрымаць абаронную прамысловасць Украіны
ЕНС СТОЛТЭНБЭРГ

Зброя - шлях да міру.

Зброя для Украіны, з’яўляецца шляхам да міру. Украінцам патрэбныя сродкі для вядзення вайны, бо без прамысловасці няма і абароны.

Пра гэта паведамляе РБК-Украіна са спасылкай на генеральнага сакратара NATO Енса Столтэнбэрга падчас выступу на першым пасяджэнні Міжнароднага форуму абароннай прамысловасці ў Кіеве.

Як адзначыў Столтэнбэрг, мужнасць не здольная спыніць беспілотнікі, а гераізм не здольны перахапіць ракеты.

«Украіне патрэбныя сродкі высокай якасці ў вялікай колькасці і хутка», - заявіў генеральны сакратар NATO.

Зрэшты, Столтэнбэрг высока ацаніў вынаходлівасць украінскай абароннай прамысловасці. З яго слоў, яна ўкараняе інавацыі «ад беспілотнікаў» да размінавання» з хуткасцю маланкі. Ён дадаў, што чым мацнейшая Украіна будзе на полі бою, тым мацнейшай будзе яе пазіцыя за сталом перамоваў.

«Таму, хоць гэта можа гучаць як парадокс, зброя для Украіны - гэта шлях да міру», - адзначыў Енс Столтэнбэрг.

Як піша прэс-служба Альянсу, на форуме прысутнічалі буйныя абаронныя кампаніі з усяго NATO. Прынамсі, у ім узялі ўдзел прадстаўнікі больш як 20 краін.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках