Зяленскі: Гэты тыдзень значна ўзмацніў Украіну
5- 29.09.2023, 19:32
- 6,290
Прэзідэнт Украіны анансаваў важныя навіны «для воінаў і ўсёй дзяржавы».
Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў сваім звароце, абнародаваным 29 верасня, паведаміў аб узмацненні Украінскай дзяржавы.
«Гэты тыдзень значна ўзмацніў нашую дзяржаву і нашых людзей. Яшчэ і заўтра будуць важныя для Украіны навіны - для нашых воінаў, для ўсёй нашай дзяржавы», - сказаў ён.
Таксама Зяленскі падзякаваў усім, хто дапамагае Украіне.
«Працуем над тым, каб і наступныя тыдні дадалі Украіне трываласці - унутранай трываласці - і патрэбнага супрацоўніцтва са светам. Каб свет нас чуў, разумеў і падтрымліваў», - адзначыў ён.