14 студзеня 2026, Серада, 6:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Honda прапанавала свой першы поўнасцю электрычны пазадарожнік

12
Honda прапанавала свой першы поўнасцю электрычны пазадарожнік

Дарагое задавальненне.

Honda паўнавартасна прэзентавала Prologue. Гэта першы цалкам электрычны пазадарожнік кампаніі, продажы якога стартуюць у пачатку 2024 года.

Запас ходу машыны складае 482 кіламетры. У канкурэнтаў у асобе Hyundai Ioniq 6 і Hummer EV гэты паказнік вышэйшы. Аднак Prologue, нягледзячы на гэта, будзе даражэйшым, чым аналагі. Кошт электрамабіля стартуе прыкладна ад $40 тысячаў у базавай камплектацыі.

Пазадарожнік пабудаваны на архітэктуры GM Ultium EV, як і электракар GM, уключаючы Chevy Blazer EV. Аўтамабіль абсталяваны акумулятарнай батарэяй ёмістасцю 85 квт-ч, якая аднолькава падыходзіць і для заднепрывадных, і для поўнапрывадной версіі. Аднак запас ходу 482 кіламетры пазначаны толькі для першай. Які паказнік будзе ў другой, пакуль невядома.

Затое характарыстыкі рухавіка Honda паказала менавіта для поўнапрывадной версіі. Магутнасць складае 288 конскіх сілаў, а крутоўны момант – 451 Ньютан-метра. Хутчэй за ўсё, у заднепрывадных варыянтаў аўто паказнікі ніжэйшыя.

Даўжыня колавай базы Prologue – 309 сантыметраў. Гэта на 12,7 сантыметраў больш, чым у Honda Pilot. Пазадарожнік умяшчае пяць чалавек. У стандартнай камплектацыі электракара падтрымліваюцца тэхналогіі Apple CarPlay і Android Auto. А ўнутры ёсць 11-цалевы дысплэй, які выступае прыборнай панэллю, і 11,3-цалевы інфармацыйна-забаўляльны экран.

Prologue будзе пастаўляцца з хатняй зараднай станцыяй магутнасцю 11,5 квт. А дадатковая опцыя – партатыўная зарадка на 7,6 квт. Разам з першай і другой ідуць крэдыты на зарадку і ўстаноўку.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках