Ва Украіне зліквідавалі сціжму капітанаў РФ
3- 30.09.2023, 10:35
- 8,516
«Грузам 200» стала вялікая група афіцэраў ворага.
Ва Украіне зліквідаваная (сталі "грузам 200") сціжма расейскіх капітанаў і яшчэ некалькі афіцэраў.
Знішчаныя тры капітаны супраціўніка, а таксама лейтэнант і старшы лейтэнант, напісаў на сваім Telegram-канале афіцэр Узброеных сіл Украіны Анатоль Штэфан, вядомы пад мянушкай "Штырліц".
Паводле ягоных звестак, зліквідаваныя тры капітаны РФ — Арцём Туеў, Аляксандр Кулакоў і Вадзім Левашоў. Акрамя таго, "адмінусаваны" лейтэнант Данііл Калінкін і старшы лейтэнант-"мобік" Уладзімір Давыдзенка.