16 лiпеня 2024, aўторак, 3:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Падаляк: У асяроддзі Лукашэнкі глядзяць у будучыню і бачаць юрыдычную адказнасць

13
Падаляк: У асяроддзі Лукашэнкі глядзяць у будучыню і бачаць юрыдычную адказнасць

«Павіхляць» ужо не выйдзе.

Чаму беларускі дыктатар Аляксандр Лукашэнка кажа адно, а ягоныя падначаленыя іншае?

Пра гэта сайт zerkalo.io пагаварыў з дарадцам кіраўніка Сядзібы прэзідэнта Украіны Міхайлам Падаляком.

- У кастрычніку 2022-га Аляксандр Лукашэнка заявіў, што Беларусь бярэае ўдзел у вайне ва Украіне: «Так, мы лечым. Так, мы кормім людзей». А надоечы кіраўніка МЗС Беларусі Сяргея Алейніка спыталі, ці бачыць ён сітуацыю, пры якой наша краіна магла б падтрымаць Расею ў вайне супраць Украіны. Ён адказаў: "Не". І дадаў, што Беларусь будзе далей "рабіць усё, на што здатная", для дасягнення міру ва Украіне. Як Вы думаеце, чаму Лукашэнка кажа адно, а ягоныя падначаленыя іншае?

- Напэўна, таму, што паасобныя падначаленыя глядзяць у далёкую будучыню і ў тую юрыдычную адказнасць, якая будзе надыходзіць у момант фіналізацыі гэтай вайны. Яна ідзе 19 месяцаў, і ясна, што ніякага кампрамісу, ніякіх «Менскіх пагадненняў», калі фіксуецца статус, пры якім Расея — старана, якая не саступіла, не будзе.

І, адпаведна, мы тады будзем разглядаць пытанні не наконт лячэння, а адкуль расейскія войскі патрапілі на тэрыторыю Чарнігаўскай і Сумскай абласцей. Чаму яны ішлі гэтым маршрутам да Кіева? Адкуль яны атрымлівалі забеспячэнне? Якая тэхніка была сканцэнтраваная? Што такое Мазырскі нафтаперапрацоўчы завод? Адкуль наносіліся ўдары авіяцыяй і дзе стаялі "Іскандэры"? Мы ўсё гэта будзем разглядаць.

Я не сумняваюся, што шмат якія чыноўнікі з ураду Лукашэнкі таксама цудоўна разумеюць, што ёсць факты, а ёсць словы. Павіхляць у традыцыйнай манеры Лукашэнкі — сёння сказаў, заўтра забыўся пра тое, што казаў, і сказаў іншае —

не выйдзе. Юрыдычная адказнасць — гэта вельмі важны парамэтар, які, безумоўна, шмат каго стрымлівае ад нейкіх заяў у стылі Лукашэнкі. Дарэчы, яму таксама трэба зразумець, што палітычная адказнасць — гэта палітычная адказнасць, а юрыдычная — юрыдычная.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках