15 лiпеня 2024, панядзелак, 13:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Нямецкі бэтмабіль: на продаж выставілі культавы спорткар BMW

2
Нямецкі бэтмабіль: на продаж выставілі культавы спорткар BMW
ФОТА: BRING A TRAILER

Аўтамабіль 1974 года мае выдатны стан і невялікі праезд.

На аўкцыёне Bring a Trailer выставілі рэдкі спорткар BMW E9 у версіі 3.0 CSL 1974 года вырабу. Аўтамабіль мае выдатны стан і невялікі праезд. Падрабязнасці аб аўтамабілі паведамілі на сайце аўкцыённага дома.

BMW 3.0 CSL вырабляўся з 1971 да 1975 года. Агулам было пабудавана 1265 такіх аўтамабіляў.

Вонкава спорткар адрозніваецца ад стандартнага BMW E9 новым кодабам з павелічальнікамі колавых арак. Спераду каля капота ёсць характэрныя “плаўні” .

ФОТА: BRING A TRAILER

Ззаду ўсталяваны масіўны спойлер. Аблічча легкавіка дапаўняюць дэкарацыйныя палосы ў колерах філіі BMW M Motorsport.

ФОТА: BRING A TRAILER

BMW 3.0 CSL атрымаў спартовыя амартызатары Bilstein з палепшанымі спружынамі і дыскавыя гамавальнікі для ўсіх чатырох колаў. Праезд аўтамабіля складае толькі 47 тысяч км.

У інтэр'еры ўсталяваныя два спартовыя крэслы спераду і задняя канапа. У аздабленні аўтамабіля ёсць чорная скура і дрэва.

ФОТА: BRING A TRAILER

BMW 3.0 CSL абсталяваны 3,2-літровым атмасфэрным рухавіком магутнасцю 206 конскіх сіл і 292 Нм крутоўнага моманту. Ён працуе ў пары з пяціступеннай механічнай трансмісіяй Getrag.

Разгон ад 0 да 100 км/г займае 6,9 сэкунды. Максімальная хуткасць складае 220 км/г.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках