27 лiпеня 2024, Субота, 15:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Чэхіі затрымалі беларускі фургон з 33 мігрантамі

4
У Чэхіі затрымалі беларускі фургон з 33 мігрантамі

Сярод іх было трое дзяцей.

У Чэхіі затрымалі беларускі фургон з 33 мігрантамі, кіроўцу пагражае восем гадоў турмы. Пра гэта паведаміла Дана Чырткова, прадстаўніца паліцыі рэгіёну Высочына, дзе былі знойдзеныя мігранты, піша novinky.cz.

Паводле інфармацыі выдання, замест палет з таварам замежнік перавёз праз усю Чэхію ў замкнёным таварным засеку фургона 33 чалавекі, за што 29 верасня ён трапіў пад варту.

33-гадовы беларус запхнуў некалькі чалавек, у тым ліку жанчыну і траіх дзяцей, у транспартны засек аўтамабіля VW Crafter. Аўтамабіль быў спынены для праверкі супрацоўнікамі мабільнага аддзела Службы вонкавай паліцыі ў аўторак, 26 верасня, пад 15:30 на 145-м кіламэтры трасы D1 у кірунку Прагі.

«Паліцыянты забралі ўсіх мігрантаў і даставілі іх у Дэпартамент замежнай паліцыі ў Іглаве. Раз гэтыя асобы не мелі ніякіх дакументаў, якія дазваляюць знаходжанне на тэрыторыі Чэхіі, пасля правядзення неабходных ідэнтыфікацыйных аперацый яны атрымалі прадпісанні аб выездзе, якія прадпісваюць ім пакінуць тэрыторыю Чэхіі на працягу сямі дзён», — паведаміла прадстаўніца паліцыі.

Адзіным, каму не выпала выйсці на волю, быў кіроўца. Супрацоўнікі праваахоўных органаў затрымалі яго і ягоны фургон. Для крымінальнага разбору мужчына быў дастаўлены ў паліцэйскую камеру ў якасці падазраванага, дзе яму было выстаўленае абвінавачанне ў арганізацыі і спрыянні незаконнаму пераходу дзяржаўнай мяжы ў прысутнасці тлумача.

«Улічваючы колькасць людзей, якія перавозіліся ў таварным засеку ў літаральна нечалавечых варунках, гэтая дзея ацэньваецца больш строга, і кантрабандысту пагражае турэмнае зняволенне тэрмінам да васьмі гадоў», — заявіў прадстаўнік паліцыі.

Пасля гэтага абвінавачаны быў адпраўлены пад варту акруговым судом места Ждзяр-над-Сазавай.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках