16 лiпеня 2024, aўторак, 2:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Арменіі прапанавалі забраць у Расеі Армавір і Сочы

18
У Арменіі прапанавалі забраць у Расеі Армавір і Сочы

Ініцыятыву абвясціў экс-супрацоўнік апарата прэзідэнта краіны.

Экс-памочнік дарадцы прэзідэнта Арменіі ў нацыянальнай бяспецы Уладзімір Пагасян прапанаваў забраць Крым, Сочы і Армавір у адказ на правакацыйныя заявы дэпутата расейскай Дзяржаўнай думы Яўгенія Фёдарава. Пра гэта ён заявіў у сваёй праграме «Шчырая размова з Уладзімірам Пагасянам» на армянскім тэлеканале «Ноян Тапан».

Пагасян адрэагаваў на шматлікія правакацыйныя заявы дэпутата думы Яўгенія Фёдарава аб тым, што Арменія перастане існаваць і стане часткай РФ, а Азербайджан быццам не парушыць міжнароднае права, калі далучыць да сябе Зангезур.

- Калі Вы кажаце, што ўсе выйшлі з СССР незаконна, то кажыце, што і Азербайджан таксама. Калі Вы кажаце, што межы выйшлі незаконныя і Азербайджан можа браць, што захоча, прабачце… Мы таксама можам браць у Азербайджана ўсё, што захочам. Напрыклад, Карабах. Няма ніякіх меж, як Вы кажаце, — сказаў Уладзімір Пагасян.

- І калі няма ніякіх меж, мы можам прыйсці і забраць Армавір, Сочы і Крым. Крым наогул на 70% армянскі, — дадаў ён.

Нагадаем, надоечы Нагорны Карабах перайшоў пад кантроль Азербайджана. І адтуль пачаўся масавы выхад насельніцтва. На раніцу пятніцы 29 верасня Нагорны Карабах пакінулі 98,5 тысячы чалавек са 120 тысяч.

Раней прэм'ер-міністр Арменіі Нікол Пашынян заявіў, што найбліжэйшымі днямі армян у Нагорным Карабаху не застанецца наогул.

У пятніцу Арменія падала пазоў супраць Азербайджана ў Міжнародны суд ААН у сувязі з меркаваным парушэннем Міжнароднай канвенцыі аб ліквідацыі ўсіх формаў расавай дыскрымінацыі ў дачыненні да армянскага насельніцтва Нагорнага Карабаха.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках