Выдаюць за жывога: стан Кадырава выклікае ўсё большае падазрэнне
- 30.09.2023, 12:07
- 11,466
Расейскія спецслужбы загуляліся з нэйрасеткамі?
Рамзан Кадыраў сур'ёзна хворы, аб чым сведчаць незлічоныя звесткі выведкі. Аднак Крэмль усё ж спрабуе ўдаць, што з лідэрам Чачэніі нібыта ўсё ладам. Выпадае ім дрэнна.
Ізраільскі журналіст Цві Зільбэр у эфіры "24 канала" выказаў меркаванне, што Кадыраў мог ужо памерці. Але раз гэта цягне за сабой немалыя наступствы, пакуль гэта спрабуюць стаіць.
Спецслужбы загуляліся з нэйрасеткамі
Рамзана Кадырава пачалі зноў выпускаць у медыйную прастору, хаця дакладна невядома, выстаўляюць з ім новыя фота і відэа або зробленыя і ўжо даўно.
«Гэта такая КГБ-оўская культура спецаперацый падману. Гэта ў іхнім стылі: калі нехта памёр – яшчэ доўга ўдаваць яго за жывога. Яны спрабуюць зрабіць фальшыўкі, але ў іх дрэнна выходзіць, бо тэхнічна яны не такія прасунутыя», — заўважыў Цві Зільбэр.
Гаворка ідзе, напрыклад, пра пэўныя метазвесткі на фота, на відэа, з якіх можна атрымаць звесткі пра геалакацыю і час здымання.
«Ім вельмі падабаюцца фальшыўкі, нэйрасеткі. Цяпер яны мяркуюць, што ўсё могуць падрабіць, але неяк дагэтуль няўдала. Але ў сваёй прапагандзе яны, здаецца, разлічваюць на недалужныя групы насельніцтва, таму для іх добрадзе і так», — адзначыў журналіст.
Але з Рамзанам Кадыравым яны зладзілі больш прадуманую аперацыю. Для гэтага далучылі і прапагандыстку Ксенію Сабчак. Яна заявіла, што быццам размаўляла з Кадыравым, як пацвярджэнне апублікавала толькі сумнеўны скрын-шот.
Не стыль Кадырава
«Ясна, што чуткі пра смерць Кадырава дэстабілізуюць сітуацыю ў Чачэніі, таму ён быў бы зацікаўлены паказацца, што ўсё добра, ён жывы і здаровы, а ўлада дагэтуль у ягоных руках. Але гэтага не здараецца. Кожны раз, як яны спрабуюць нам нешта давесці, сумневаў становіцца толькі больш», — падкрэсліў Зільбэр.
Урэшце каля маскоўскай лякарні, дзе, паводле чутак, знаходзіцца дзядзька Кадырава, безупынна пільнуюць і кадыраўскія джыпы. Сумнеўна, што лідэр Чачэніі ўвесь час там знаходзіўся б.
«Гэта не ў ягоным стылі. Яго ўвесь час паказваюць неяк збоку, усе словы, якія ён кажа, не вельмі пасуюць пад сапраўдныя рэаліі. Усё гэта больш і больш сее сумневы. Кадыраў, імаверна, больш мёртвы чым жывы. Калі гэта не так, то я не разумею, навошта яны ўдаюць, што ён пры смерці», — падсумаваў Зільбэр.