27 лiпеня 2024, Субота, 15:11
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Вядомая падарожніца назвала фразу, якой трэба ўнікаць усім турыстам у чужой краіне

10
Вядомая падарожніца назвала фразу, якой трэба ўнікаць усім турыстам у чужой краіне

Яе можна з поспехам замяніць іншым выразам.

Вядоўца тэлевізійных праграм аб падарожжах Саманта Браўн, якая ездзіць па свеце ўжо больш за 20 гадоў, часта дзеліцца парадамі і хітрыкамі для турыстаў. Гэтым разам яна расказала пра фразу, якой трэба ўнікаць падчас падарожжаў па краінах, дзе ангельская не з'яўляецца першай мовай.

Сакрэтам яна падзялілася ў сваім відэа ў Instagram.

«Адна фраза, якой трэба ўнікаць, калі падарожнічаеце за мяжой, гэта «Вы гаворыце па-ангельску?» — сказала Саманта.

Вядоўца кажа, што падчас сваіх вандровак неаднаразова бачыла невербальную негатыўную рэакцыю на гэтае пытанне. Яна таксама дадае, што вітанне гэтай фразай суразмоўца можа ўспрыняць як выклік або прыніжэнне. У кожным выпадку гэта так або інакш псуе камунікацыю.

Выправіць гэта можна, завучыўшы іншую фразу на мове краіны, якую мерыцеся наведаць: «Прабачце, я не размаўляю (напрыклад) на гішпанскай мове. Магчымая ангельская?».

"Такім чынам Вы пакажаце чалавеку, што разумееце, у якой Вы краіне, але не валодаеце іхняй мовай, так што, магчыма, яны гавораць на Вашай", – тлумачыць Саманта. Вядоўца мяркуе, што падарожжы — гэта заўсёды камунікацыя з людзьмі, і найлепшае, што можна зрабіць — быць ветлівым.

Яна таксама падала словы, якія трэба вывучыць на мясцовай мове падчас падарожжаў за мяжу, піша выданне The Sun.

"Вітаю, калі ласка і дзякуй" – гэтыя словы пакажуць, што вы не тутэйшы, бо тутэйшыя распазнаюць акцэнт, але Вы ўсё адно добры, ветлівы чалавек, – тлумачыць вядоўца. — Я гарантую, што людзі прыкладуць усе намаганні, каб Вам дапамагчы».

Саманце спатрэбіліся гады, каб зразумець: ніхто з другой стараны не чакае, што Вы скажаце поўны сказ.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках