У акупантаў у Крыме пачаліся дрыжыкі праз марскія дроны УСУ
2- 30.09.2023, 12:53
- 6,514
Расейскія караблі ўцяклі на сухазем’е.
Ударныя марскія робаты УСУ трымаюць у напружанні акупацыйнае войска РФ у Крыме. Каб не патрапіць пад удар, расейцы перасоўваюць васковыя катэры сухазем’ем.
Пра гэта паведамляе партызанскі рух "АТЕШ".
Агенты заўважылі на поўдні Крыма ля Бахчысараю калону з баявымі катэрамі «Раптар».
Адзначана, што везлі судны ў бок Севастопаля.
«Яны былі перакінутыя трасай «Н06» у бок Севастопаля. Гэтыя катэры выкарыстоўваюцца для патрулявання берагавой лініі Крыму. Відавочна, што рашысты вельмі напалоханыя атакамі ўкраінскіх дронаў, і неўзабаве не застанецца месцаў у Чорным моры, дзе яны будуць у бяспецы», — паведамілі ў «АТЕШ».
Адзначым, што ў вялікай вайне супраць Украіны расейскае войска ўжо страціла некалькі катэраў тыпу «Раптар».
Незалежны рэсурс ORYX зафіксаваў знішчэнне украінскімі сіламі 5 суднаў гэтага тыпу.
Аднак страты могуць быць вялікімі, бо ў спіс ORYX трапляе толькі тая тэхніка, знішчэнне якой верыфікаванае відэа або фота.
Варта таксама дадаць, што ў 2023 годзе Украіна пачала актыўна ўжыываць у Чорным моры беспілотныя ўдарныя катэры супраць вайсковых цэляў РФ.
Вынікі аперацый больш чым уражальныя. Амаль не маючы ўласнага флоту, Кіеў змог пазбавіць РФ панавання ў акваторыі.
Эксперты мяркуюць, што неўзабаве Маскве давядзецца выводзіць свой флот з Крыма, бо ў іншым выпадку яго чакае знішчэнне.