1 верасня 2024, Нядзеля, 1:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі ўсталяваныя новыя тэмпературныя рэкорды

3
У Беларусі ўсталяваныя новыя тэмпературныя рэкорды

Так цёпла апошні раз было ў 1988-м.

Таксама абноўлены гістарычныя максімумы больш чым на 90% метэастанцый, паведамляе "Позірк".

29 верасня ў Лельчыцах на поўдні Гомельскай вобласці паветра прагрэлася да 26,5 градуса цяпла. Ранейшы гістарычны максімум быў зарэгістраваны там жа ў 1988 годзе (25,1).

Перапісаны рэкорды на 44 з 48 метэастанцый, за якімі вядзецца назіранне (92%), у тым ліку ў сталіцы і чатырох абласных цэнтрах.

Чатыры з 44 перапісаных рэкордаў належаць да 1965 года, шэсць — да 1981-га, 13 — да 1988-га, адзін — да 1999-га, 19 — да 2007-га, адзін — да 2012-га.

Напярэдадні, 28 верасня, абнавіўся абсалютны максімум дня, які трымаўся з 1942 года (26,6 градуса ў Берасці супраць 25,8 у Пінску). А з пачатку верасня зарэгістраваныя 163 тэмпературныя рэкорды.

1 кастрычніка стане халадней.

Надвор'е будзе вызначаць франтальны падзел, пахаладанне прынясуць вятры з Балтыкі. Уначы на большай частцы тэрыторыі кароткачасовыя дажджы, месцам магчымыя навальніцы. Удзень пераважна без ападкаў. Уночы +7..+13°С, удзень +14…+20°С. У Менску чакаецца +15..+17°С.

У панядзелак без ападкаў. Уначы +4..+9°С, месцам да +12°С, удзень +14..+20°С. У Менску +16°С.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках